Рубрыка "Матчбол"

16 марта 2015

Футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыты. Напярэдадні адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе, і сустрэча паміж барысаўскім БАТЭ і салігорскім "Шахцёрам" стала першай з удзелам беларускіх клубаў у гэтым годзе.

У мінулы ўік-энд у Пінску разгулялі Суперкубак Беларусі па футболе два клубы з Мінскага рэгіёна. Барысаўскі БАТЭ, дзеючы чэмпіён, і салігорскі "Шахцёр", уладальнік Кубка, пераможцу ў асноўны час не выявілі. А ў серыі пенальці знайшлося месца і варатарскім подзвігам.

Больш чым за 90 хвілін гульні БАТЭ і "Шахцёр" забіць не здолелі. А ў серыі пенальці выдатна згуляў варатар барысаўчан Сяргей Чэрнік.

Але пасля гульні, як кажуць, на ўдачу ад каментарыяў адмовіўся. Затое футбалісты БАТЭ не маглі не адзначыць подзвіг Сяргея Чэрніка.

Пасля міжсезоннай паўзы ў вядучых беларускіх клубах змянілася нямала, асабліва ў складзе БАТЭ. У клуб, напрыклад, вярнуўся ураджэнец Барысава Ігар Стасевіч, які ўзмацніў у атацы гульню жоўта-блакітных.

У БАТЭ перайшлі і такія вядомыя гульцы, як Аляксей Рыяс (цікава, што ў мінулым ён выступаў за "Шахцёр"), а таксама Максім Жаўнерчык, які доўгі час гуляў у Расіі ў складзе краснадарскай “Кубані”.

БАТЭ заваёўвае пяты Суперкубак Беларусі ў сваёй гісторыі. 21 і 22 сакавіка пройдуць матчы чвэрцьфіналаў Кубка Беларусі. А 10 красавіка клубы распачнуць сезон у Вышэйшай лізе нацыянальнага чэмпіянату.

Мінскі валейбольны клуб “Будаўнік” працягвае свой самы выдатны сезон у гісторыі. Упершыню беларускі клуб выходзіць у паўфінал еўрапейскага Кубка выкліку.

Пасля гасцявых 0:3 здавалася, што мінскі “Будаўнік” зноў спыніцца на стадыі чвэрцьфінала, як і ў двух папярэдніх сезонах. Але на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" нават пасля пройгрышу ў першым сэце мінчане поўнасцю перайгралі турэцкі клуб “Мілі Піянга” ў залатой партыі.

Мінскі “Будаўнік” на працягу апошніх гадоў – лідар беларускага валейбола. І да фіналу еўрапейскага Кубка выкліку валейбалістам “Будаўніка” засталося зрабіць адзін крок.