Рубрыка "Матчбол"

16 октября 2017

Інтрыга ў беларускім футболе захаваецца да апошняга тура. БАТЭ залічана тэхнічнае паражэнне, а мінскае «Дынама» перамаге лідара чэмпіянату – салігорскі «Шахцёр». Тры клубы з Мінскага рэгіёна змагаюцца за чэмпіёнскі тытул. У рубрыцы «Матчбол» рэпартаж з аднаго з ключавых матчаў у канцы сезона.

Чым бліжэй завяршэнне чэмпіянату Беларусі па футболе, тым больш напружаных і цікавых гульняў. «Матчбол» у мінулы ўік-энд завітаў у Салігорск, дзе сустрэліся клубы, якія мараць стаць лепшымі камандамі краіны і змясціць са шматгадовага залатога п'едэстала барысаўскі БАТЭ. Але першае месца толькі адно.

Надвор'е для футбола ў Салігорску было не самым выдатным, але афіша матча абяцала нешта цікавае. “Шахцёр” пакуль першы, ён і заставаўся б лідарам нават пасля паражэння. А “Дынама” і БАТЭ спрабуюць дагнаць салігорскі клуб. На мінулым тыдні за некалькі дзён да гульні, калі мы размаўлялі з галоўным трэнерам «Шахцёра», аптымізму ў яго было вельмі шмат.

Стадыён «Будаўнік», як і меркавалася, сабраў поўныя трыбуны. Салігорск увогуле спартыўны горад. Акрамя футбольнага «Шахцёра», тут ёсць і хакейны, і нават валейбольны клубы. Апошні, між тым, стаў чэмпіёнам Беларусі ў мінулым сезоне. Але футбол, безумоўна, па папулярнасці спорт нумар адзін. Таму напружанне гульцы клуба адчуваюць заўсёды.

Гол у матчы быў адзіным. У самым канцы першай паловы сустрэчы Ураш Нікаліч, гулец «Дынама», адправіў мяч у сетку варот «Шахцёра». 1:0 – так гульня і завяршылася.

На наступны дзень у Барысаве БАТЭ прымаў футбольны клуб «Віцебск». Прапусціўшы на чацвёртай хвіліне, жоўта-блакітныя адыгрываюцца, 3:1.

Ужо ў чацвер БАТЭ на “Барысаў-Арэне” прыме знакаміты клуб з Германіі – “Кёльн”. У наступным выпуску – вынік матча. Верым, што станоўчы.