Рубрыка Матчбол

13 октября 2014
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2016 годзе пройдзе без удзелу зборнай Беларусі. Матэматычныя шансы нашы футбалісты яшчэ не страцілі, але ў трох стартавых матчах беларусы набралі только адзін бал, саступіўшы галоўным канкурэнтам за пуцёўку - славакам і украінцам.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Зборная Беларусі па футболе - навіна нумар адзін на мінулым тыдні. Гэта нядзіўна, таму што на коне стаяла не толькі пуцёўка на чэмпіянат Еўропы, але і лёс галоўнага трэнера нашай каманды.

Трэці гол ставіць кропку у перспектывах зборнай паехаць на Еўра. На жаль, нашыя хлопцы вышэй за галаву скокнуць не змаглі.

На старце кваліфікацыйных гульняў журналісты, балельшчыкі і футбалісты сур'ёзна разважалі, што трапіць упершыню на топ-турнір цяжка, але рэальна. Мары разбіліся якраз аб тую самую рэальнасць.

Беларускіх футбалістаў крытыкаваць можа кожны, але відавочна ўзровень футбола ў цэлым саступае такім краінам, як Славакія і Украіна.

Але нельга не адзначыць уклад у наш футбол ужо ветэранаў - Цімафея Калачова і Юрыя Жаўнова. Першы правёў неверагодна натхняльны матч, а другі не аднойчы выручыў нашу каманду.

Георгій Кандрацьеў напярэдадні абяцаў, што пакіне сваю пасаду, калі выступім дрэнна. Выступілі дрэнна, шансы амаль страчаны. Тыя, хто жадае гарачых навін, жадаюць і адстаўкі. Мы ж падтрымаем нашага трэнера.


Мінскае Дынама зноў здзіўляе, і вельмі прыемна, што станоўча. Нашы хакеісты ў сваім апошнім матчы разграмілі каманду Слован з Браціславы. Зубры гуляюць моцна, з настроем, таму і дабіліся такого цудоўнага выніку. Балельшчыкі задаюцца пытаннем - з чым звязаная такая гульня беларусаў?


Матч супраць Слована - сапраўднае свята для тых, хто падтрымлівае Дынама не першы год. У гэтай гульні было ўсё, няхай першы перыяд і атрымаўся безгалявым.


Аляксей Калюжны ў матчы закінуў першую для сябе шайбу ў сезоне.
Але пасля матча падкрэсліў, што каманда на першым месцы. Галоўнае - перамога, і добра, калі з лікам 4:1.

Ужо заўтра Дынама прымае Атлант. І паспрабуе прадоўжыць пераможную серыю да трох матчаў. На зуброў у гэтым сезоне глядзець вельмі прыемна.