Факультатыў "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму" з'явіцца ў новым навучальным годзе ў школах Беларусі

25 августа 2021

Разлічаны ён на вучняў пятых і  шостых класаў, і ўжо прэзентавана яго вучэбна-метадычнае суправаджэнне: дапамога для педагогаў і рабочы сшытак для вучняў. Выданне распрацавана з улікам сучасных тэхналогій. У кнізе ёсць QR-коды, з іх дапамогай  можна праслухаць урыўкі, аўдыязапіс або праглядзець ілюстрацыі, якія дапаўняюць тэму занятку. Стварыў вучэбны дапаможнік творчы калектыў у складзе 21 аўтара. Гэта вынік супрацоўніцтва Праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі.

Таксама падрыхтаваны праект  батлейкі - мініяцюрнага лялечнага тэатра, які дапаможа вучням візуальна замацоўваць вывучаны матэрыял праз ігравыя ролі персанажаў. Зараз вядзецца работа над слоўнікам тэрмінаў і паняццяў для педагогаў на дзвюх мовах - беларускай і рускай.