Рубрыка "Матчбол"

24 июля 2017

На мінулым тыдні шмат беларускіх спартсменаў заваявалі медалі міжнародных спаборніцтваў. Але значнай перамогі дасягнула Анастасія Пракапенка ў сучасным пяцібор'і. Значнай па той прычыне, што чэмпіянат свету праходзіў у нашай краіне. Па-рознаму выступілі нашы клубы ў еўрапейскіх футбольных кубках. З гэтага і пачнём наш спартыўны агляд у рубрыцы “Матчбол”.

Беларускіх клубаў на еўрапейскай арэне становіцца ўсё менш. Пасля першага раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы выбыў салігорскі “Шахцёр”, пасля другога - брэсцкае «Дынама». Барацьбу працягваюць дзве каманды - мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ.

Чэмпіёны краіны пасля невыразнай нічыёй у першым матчы адпраўляліся ў Арменію з мэтай перамагчы і зрабіць гэта ўпэўнена. Тым часам гульцы клуба «Алашкерт» выказваліся ў СМІ ў тым ракурсе, што абавязаны праходзіць барысаўскі клуб у Лізе чэмпіёнаў. Але БАТЭ выйшаў на поле і дабіўся вельмі ўпэўненага выніку, няхай і прапусцілі першымі. 3-1.

«Дынама» ж матч у адказ з македонскім клубам «Работнічкі» праводзіла на хатняй арэне - мінскім стадыёне «Трактар». Гульня выклікала ажыятаж. На трыбунах прысутнічалі, напрыклад, вядомыя гульцы - Сяргей Кісляк і Аляксандр Глеб і нават алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч. Не прапусціў сустрэчу «Дынама» і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Ігар Крывушэнка, які толькі ў гэты дзень заявіў, што пакідае пасаду настаўніка жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

«Дынама» тым часам дабіваецца станоўчага выніку. 3-0 - усе галы атрымаліся вельмі прыгожымі.

“Дынама” і БАТЭ на гэтым тыдні згуляюць першыя матчы 3-га раунда кваліфікацыі. Мінчане - супраць АЕК у Лізе Еўропы, а БАТЭ - з моцнай пражскай «Славіяй».

Мужчынская валейбольная зборная завяршае барацьбу за выхад на чэмпіянат свету. Апошні кваліфікацыйны турнір, які праходзіў у Бельгіі, быў ключавым. Нашы гульцы спыніліся за крок да фінальнай стадыі, дзе яны ў сваёй гісторыі ніколі не выступалі. У пяці матчах хлопцы Аляксандра Сінгаеўскага набралі толькі 1 бал і ўсім сапернікам саступілі. Нагадаем, што восенню жаночая зборная Беларусі па валейболе выступіць у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў дзвюх краінах - Грузіі і Азербайджане.

Лепшыя прадстаўнікі сучаснага пяцібор'я Еўропы вырашалі на мінулым тыдні ў Беларусі, хто з іх наймацнейшы. Адзначым перамогу беларускі Анастасіі Пракапенкі ў асабістым першынстве - яна заваявала залатыя ўзнагароды.

І ўжо на гэтым тыдні хакей вяртаецца ў Мінск. На “Чыжоўка-Арэне” згуляюць адразу некалькі прадстаўнікоў Кантынентальнай хакейнай лігі, у тым ліку яраслаўскі «Лакаматыў» і маскоўскае «Дынама». Але мы будзем падтрымліваць нашы каманды. І не важна, хто даб'ецца перамогі - мінскае «Юнацтва» ці мінскае «Дынама».