Рубрыка "Матчбол"

15 мая 2017

Гатоўнасць спартыўнай інфрастуктуры да Еўрагульняў-2019. Інспекцыйная камісія Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў упершыню прыехала ў Мінск на мінулым тыдні. І навіны з хакейных і валейбольных палёў у рубрыцы “Матчбол”.

Ехалі па медали, а змагаемся за права застацца ў эліце. Другі год запар зборная Беларусі па хакеі насуперак сваім планам вырашае па факце адзіную задачу - не вылецець у другі па рангу сусветны дывізіён.

Такі галявы залп атрымаўся ў нашых хакеістаў у матчы супраць Славеніі - краіны, дзе хакей развіваецца хуткімі тэмпамі. Гульцы Дэйва Льюіса выходзілі на матч супраць гэтай зборнай як на ключавы. Паражэнне не давала б нам шанцаў застацца ў эліце. І мы перамаглі з лікам 5:2.

Але на працягу турніру хакеісты зборнай давалі вось такія каментарыі. Пасля паражэнняў.

Такая не вельмі яскравая гульня дала падставу аматарам беларускага хакея разважаць аб тым, што ў камандзе не самая добрая атмасфера. Але, па словах хакеістаў, гэта не адносіцца да рэчаіснасці. Усе прычыны паражэнняў - у пераходным перыядзе ў жыцці зборнай.

Найбліжэйшыя чатыры месяцы будуць вельмі насычанымі ў жыцці жаночай зборнай Беларусі па валейболе. Адразу тры цікавыя турніры пройдуць з удзелам нашай каманды. І адзін з іх у Мінску, тым больш дома мы даўно не бачылі беларускіх валейбалістак.

Гэты турнір - Еўраліга. І матчы аднаго з яго этапаў пройдуць у Мінску ў чэрвені. Але найбліжэйшая мэта - кваліфікацыя на чэмпіянат свету, на які ў суверэннай гісторыі жаночая зборнай Беларусі не прабівалася. На дадзены момант склад каманды, які завяршыў першы збор у Раўбічах, вельмі моцны, у ім гульцы самага высокага ўзроўню.

Кваліфікацыя на чэмпіянат свету пройдзе ў Бельгіі з 31-га мая па 4-га чэрвеня. Сапернікі нашай каманды - Іспанія, Італія, Бельгія, Латвія і Боснія і Герцагавіна.

Таксама на мінулым тыдні ў Мінск наведалася інспекцыйная камісія Еўрапейскіх гульняў. Яна дала пачатак арганізацыйнай рабоце маштабных спаборніцтваў, якія ў 2019-м пройдуць у нашай краіне. Журналісты таксама даведаліся пра апошнія навіны.

У праграме гасцей, якія прадстаўляюць Еўрапейскія алімпійскія камітэты, былі аб'екты, дзе пройдуць Еўрагульні. Гэта Палац спорту, Palova Arena, стадыён «Дынама», які пакуль на рэканструкцыі, футбольны манеж, дзе размесціцца прэс-цэнтр, студэнцкая вёска.

У найбліжэйшы час будзе падпісаны кантракт, і падрыхтоўка да самага маштабнага спартыўнага праекта ў Беларусі пачнецца на поўную сілу.