Нацыянальная сістэма медыявымярэнняў з'явіцца ў Беларусі. Зараз праект, да якога ішлі 12 гадоў, выйшаў на фінішную прамую. Запуск чакаецца ў пачатку будучага года. Сістэма дазволіць стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця рэкламнага рынку на тэлебачанні і радыёстанцыях, прыцягне новых рэкламадаўцаў, у тым ліку і буйных сусветных гульцоў, а таксама зробіць для ўжо пастаянных кліентаў працэс камерцыйнага прасоўвання эфектыўным і празрыстым. Даследаванні будуць праводзіць па міжнародных стандартах. Нацыянальная камерцыйная незалежная кампанія стане медыўмам у трохвугльніку СМІ-пляцовак, рэкламадаўцаў і спажыўцоў.
П. Лёгкі: Мы становімся часткай адной з трох найбуйнейшых сусветных кампаній
Галоўная задача такога сацдаследавання - бачыць эфектыўнасць сродкаў масавай інфармацыі. На першым этапе медыявымярэнне ахопіць каля 700 удзельнікаў рознага ўзросту і прафесій. Вывучаць тэлевізійныя прагляды будуць у розных кутках краіны. На ТБ-прылады ўстановяць спецыяльнае абсталяванне, якое зможа падрабязна распавесці, што, калі і колькі часу глядзяць удзельнікі праекта. Для іх прадугледжаны бонусы, а іх асоба - гэта камерцыйная таямніца. У перспектыве такія даследаванні будуць праводзіць і ў інтэрнэце.













