Рубрыка "Матчбол"

10 октября 2016

Адзін з найстарэйшых футбольных клубаў Цэнтральнага рэгіёна - салігорскі “Шахцёр” - у мінулую суботу адсвяткаваў 55-годдзе: у сімвалічным святочным матчы каманда XXI стагоддзя перамагла дружыну XX стагоддзя. Між тым нацыянальная зборная па футболе працягвае выступленне ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету, а хакейнае “Юнацтва” сенсацыйна перамагае ў Лізе чэмпіёнаў.

Рубрыка “Матчбол” працягне выпуск.

Салігорскі “Шахцёр” нават у самыя цяжкія часы не пазбавіцца фінансавання. А пры поўнай самааддачы футбалістаў камандзе будуць дадзеныя і дадатковыя сродкі, заявіў у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін галоўны спонсар «гарнякоў» - генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты.

Клуб з Салігорска ў суботу адзначыў 55-годдзе. За гэты перыяд каманда аднойчы перамагала ў чэмпіянаце краіны, два разы ў Кубку. “Шахцёр” - адзіная каманда нашай краіны, якая здолела перамагчы свайго апанента па Еўракубку з розніцай у 6 галоў: 7:1. У 2003 годзе «гарнякі» разграмілі клуб з Паўночнай Ірландыі “Ома Таўн”.

Зараз у чэмпіянаце краіны “Шахцёр” на другой пазіцыі, у актыве каманды 45 балаў, на 15 менш, чым у БАТЭ.

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла другі паядынак у рамках адбору на чэмпіянат свету 2018 года, які пройдзе ў Расіі. Пасля нічыёй 0:0, здабытай у дуэлі з французамі, замацаваць поспех у бітве з галандцамі не атрымалася - дружына Аляксандра Хацкевіча саступіла 1:4. Адзіны гол у складзе нашай зборнай у актыве Аляксея Рыяса. Праз тры гадзіны ў Барысаве беларусы згуляюць супраць Люксембурга.

Прыемна працягвае здзіўляць сталічнае хакейнае “Дынама”, і ў апошнім матчы хатняй серыі “зубры” набіраюць ачкі, прычым паўнавартасныя 3 балы ў супрацьстаянні са сваімі маскоўскімі аднаклубнікамі: 2:0 мінчане мацнейшыя. Такім чынам у актыве беларускага клуба пасля пятнаццаці гульняў 32 балы і чацвёртае месца на Захадзе. Праз паўгадзіны “Дынама” ў чарговым паядынку сустрэнецца з армейцамі Санкт-Пецярбурга.

Не пакінем без увагі і сталічнае “Юнацтва”: каманда сенсацыйна дэбютавала ў плэй-оф хакейнай Лігі чэмпіёнаў. У першым паядынку 1/16 фіналу дружына Міхаіла Захарава дома 3:2 перамагла чэмпіёна Швецыі - дзеючага пераможцу турніру - “Фролунду". Пераможца пары вызначыцца па суме двух матчаў. Гульня ў адказ адбудзецца сёння.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за сталічным “Дынама” ў КХЛ, хакейнай Экстралігай і чэмпіянатам краіны па футболе. Падтрымліваем і гандбалістаў БГК у SЕHА-Лізе на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!