Рубрыка "Матчбол"

9 декабря 2019
Тры медалі - вынік выступлення беларусаў на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе: 16-гадовая Анастасія Шкурдай заваявала золата на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем - устанавіла пры гэтым юніёрскі рэкорд Еўропы.

Чакаем рэкорднай гульні і ад нашых хакеістаў. Маладзёжны чэмпіянат свету ў першым дывізіёне прымае "Чыжоўка-Арэна". Пра іншыя значныя спартыўныя падзеі - рубрыка "Матчбол".

Усё ж "Рух" у наступным годзе згуляе ў Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны па футболе, у пераходных матчах прадстаўнікі Брэста перамаглі "Дняпро".

Вынік першай гульні 2:1 на карысць брастаўчан, у паядынку у адказ ужо "Магілёў" перамог таксама 2:1, дадатковы час мацнейшага не вызначыў, а ў серыі пенальці прадстаўнікі ўсходняй вобласці саступілі. "Рух" упершыню ў гісторыі айчыннага футболу згуляе ў элітным дывізіёне.

Такім чынам, у наступным сезоне цэнтральны рэгіён у чэмпіянаце краіны прадставяць 9 каманд, ад Брэста згуляюць "Рух" і "Дынама", астатнія вобласці маюць па адной дружыне ў эліце.

Дарэчы, сталічнае "Дынама" таксама напярэдадні ў таварыскай гульні сустракалася супраць сваіх прыхільнікаў, мэта паядынка - па-першае, дабрачыннасць, па - другое - аб'яднаць футбалістаў і фанатаў "бела-блакітных". Нават нягледзячы на вынік гульні 7:2, прадстаўнікі мінскага клуба перамаглі.

Першы этап Кубка свету па біятлоне завершаны: напярэдадні сачылі за жаночай эстафетай і разлічвалі на поспех мінімум на месца у топ-8 мацнейшых.

Не атрымалася, наш квартэт толькі на адзінаццатай пазіцыі на фінішы. Спаборніцтвы праходзілі ў Швецыі, а дакладней - у Эстэрсундзе. Перамагла зборная Нарвегіі, Швейцарыя - другая, гаспадары на трэцім месцы. Не атрымаўся у выкананні беларусак другі этап. Алена Кручынкіна зарабіла штрафны круг. Пакуль беларусы без медалёў - ужо ў пятніцу стартуе другі этап у Аўстрыі.

На гэтым тыдні сочым за хакеем: чэмпіянат свету ў першым дывізіёне прымае "Чыжоўка-Арэна" - маладзёжная зборная Беларусі паспрачаецца за выхад у элітны дывізіён, за матчамі гаспадароў у прамым эфіры сачыце на тэлеканале "Беларусь 5". Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!