Рубрыка "Матчбол"

2 декабря 2019
Удзельнікамі матча зорак Кантынентальнай хакейнай лігі ў выніку галасавання балельшчыкаў сталі адразу тры беларускія хакеісты. Гэта абаронца "Ак Барса" Крысціян Хенкель, "Віцязя" - Ілья Шынкевіч. А таксама нападаючы мінскага "Дынама" Вячаслаў Грэцкі. Нагадаем,  хакейнае шоу пройдзе 20 студзеня наступнага года ў Маскве.

А вось пра іншыя спартыўныя падзеі раскажа рубрыка "Матчбол".

Футбольны  чэмпіянат Беларусі завяршыўся напярэдадні, гэта значыць, што від спорту нумар адзін на планеце на пару месяцаў бярэ паўзу. Галоўны вынік першынства 2019 - БАТЭ аддае свой тытул другой камандзе праз 13 гадоў.

Тое, што чэмпіён - брэсцкае "Дынама", стала вядома яшчэ ў 29 туры. Матч у 30-м супраць мінскага "Дынама" стаў такім чынам фармальным. Аднак каманда з берагоў Заходняга Буга не магла яго правесці няўдала, каб паставіць выдатную кропку ў гэтым сезоне. Перамога – 3:1. 

А вось справы "Мінчанкі" ў розыгрышы валейбольнай Суперлігі пакуль складваюцца не вельмі выдатна. Напярэдадні лепшая беларуская каманда праводзіла хатні паядынак супраць гранда еўрапейскага валейболу - маскоўскага "Дынама". 0:3. Нашы дзяўчаты  не паказалі барацьбу высокай якасці. Таму пасля завяршэння паядынку галоўны трэнер Віктар Ганчароў раскрытыкаваў сваю каманду. Наступны матч у Суперлізе "Мінчанка" згуляе 8 снежня супраць казанскага "Дынама".

Даволі паспяхова завяршыўся чэмпіянат свету па скачках на батуце для нашай каманды, які праходзіў у сталіцы будучай Алімпіяды - Токіа. Дуэт прадстаўнікоў віцебскай школы батута Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў сінхронных скачках, саступіўшы толькі гаспадарам. А перад гэтым зборная Беларусі стала лепшай на планеце ў камандных спаборніцтвах. 

У апошні дзень адбыліся індывідуальныя спаборніцтвы, у фінал якіх не змог выйсці дзеючы алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў. Тым не менш, беларус Іван Літвіновіч заваяваў сярэбраны медаль, з чым мы яго і віншуем. 

Бясслаўна свой выяздны паядынак у КХЛ напярэдадні правялі хакеісты мінскага "Дынама". У гасцях здарылася разгромнае паражэнне ад "Барыса", 1:5. Адзіная шайба беларусаў на рахунку Когалева. 

"Дынама" пакуль на апошнім радку Заходняй канферэнцыі. Да восьмага месца, якое дае права выступіць у плэй-оф, - 11 балаў. 

Вельмі значнай спартыўнай падзеяй на мінулым тыдні было і тое, што распачаўся доўгачаканы біятлонны сезон. Прайшлі змешаныя эстафеты, а таксама спрынты. А на гэтым тыдні мы будзем сачыць за індывідуальнымі гонкамі. І пажадаем нашым спартсменам поспехаў.