Рубрыка “Матчбол”

19 октября 2015

Дзясяты раз запар і дванаццаты раз у гісторыі. Барысаўскі БАТЭ зноў паказаў свой высокі клас і згуляў увесь сезон без вялікіх гульнявых спадаў. Жоўта-блакітныя адзначылі чарговы тытул, і менавіта з такім настроем чакаюць у госці іспанскую "Барселону". У "Матчболе" нагадаем падзеі чэмпіёнскага матча, але пачнём з баскетбола. Мінскія "Цмокі" праводзяць паспяховы сезон.

Рубрыка "Матчбол" завітала на "Мінск-Арэну", дзе канкурэнцыю хакейнаму “Дынама” ў гэтым сезоне (і вельмі паспяхова) спрабуюць скласці баскетбалісты “Цмокаў”. Наш клуб выдатна пачаў сезон, таму мы прыехалі на гульню супраць “Зеніта”, каб пераканацца, что трыбуны арэны запоўненыя.

Трыбуны "Мінск-Арэны" не запоўніліся як на матчы хакейнага “Дынама”, але ж падтрымка была відавочнай. Нашым баскетбалістам было прыемна гуляць.

“Цмокі” добра пачалі сустрэчу, і гэта пасля дзвюх перамог на старце розыгрышу Лігі ВТБ, і да вялікай паўзы кантралявалі гульню. Але пасля штосьці змянілася ў настроі беларускіх баскетбалістаў. Здавалася, яны стаміліся фізічна. “Зеніт” навязаў мінчанам цяжкую гульню.

Тым не менш, паражэнне не спыніць добры настрой “Цмокаў”, таму ў найбліжэйшых матчах мы будзем чакаць такой жа яскравай гульні.

Два словы “БАТЭ – чэмпіён” актуальныя для беларускага футбола апошнія дзесяць гадоў. Клуб з Барысава пакуль нікому не аддае чэмпіёнскі тытул і нават канкурэнтаў не бачыць. Напярэдадні жоўта-блакітныя ў Віцебску афіцыйна заваявалі залатыя медалі нацыянальнага першынства.

Гэтае шампанскае будзе яшчэ доўга нагадваць БАТЭ дзясятыя запар залатыя медалі. Усё-такі параўнанне напрошваецца само па сабе. Сапернікі барысаўчан у гэтым сезоне прынеслі БАТЭ менш цяжкасцяў, чым чэмпіёнскае шампанскае.

Галоўны трэнер БАТЭ за два гады трэнерскай кар’еры дабіўся неверагоднага поспеху. Двойчы запар разам з камандай стаў чэмпіёнам і выходзіў у прэстыжны групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Сімвалічна, что два пераможныя галы ў вароты "Віцебска" забілі тыя, ад каго гэтага не чакалі: абаронца Аляксей Рыяс і нападаючы Дзмітрый Мазалеўскі. Апошні лячыўся пасля цяжкай траўмы амаль два гады.

Найбліжэйшыя планы БАТЭ фантастычныя. Газон віцебскага Цэнтральнага спартыўнага комплексу барысаўчане зменяць на "Барысаў-Арэну". Заўтра нашы гульцы павінны даць бой наймацнейшаму клубу сучаснасці – самой "Барселоне".