Рэспубліканскія конныя прабегі прайшлі ў Вілейскім раёне

2 мая 2017

За тытул змагаліся 15 пар - удзельнікаў з Беларусі, Вялікабрытаніі і нават Паўднёвай Карэі. У залежнасці ад падрыхтоўкі яны пераадольвалі дыстанцыю 40 або 80 кіламетраў. На шляху лясныя сцежкі, палі і брады.

Каб стаць пераможцам у такім турніры, трэба не проста хутка прайсці маршрут, але і захаваць добрыя паказчыкі здароўя ў скакуна. Аляксандра Кавеліч пабывала на конным спаборніцтве.

О Сангхо уважліва рыхтуецца да гонкі - вывучае маршрут. Спартсмен выступае на конных забегах у розных краінах, у Беларусі ўпершыню. Прыехаў, каб пераняць вопыт правядзення такіх спаборніцтваў.

О Сангхо, старшыня Федэрацыі коннага спорту правінцыі паўднёвы Кёнгсанг, удзельнік спаборніцтваў, Рэспубліка Карэя:

«На мінулым тыдні я спаборнічаў у Малайзіі і там пазнаёміўся з удзельнікамі з Беларусі. Яны запрасілі мяне на гэты турнір. Мне вельмі цікава адкрываць для сябе вашу краіну, таму што ў Карэі мало хто ведае пра Беларусь. Я ўжо быў у Ратамцы, зараз тут. Мне вельмі падабаецца. У Карэі конныя прабегі не вельмі папулярныя, таму я з задавальненнем прыехаў да вас».

Сёлета рэспубліканскія конныя забегі аб'ядналі 15 пар-удзельнікаў. Каб стаць пераможцам, трэба не проста хутка прайсці маршрут, але і захаваць добрыя паказчыкі здароўя ў скакуна. Таму тут важная і тактычная барацьба.

Даўжыня маршруту для аматараў - 40 кіламетраў. Прафесіяналы ж пераадольваюць удвая больш. На шляху – лясныя сцежкі, палі і нават брады.

Пасля праходжання паловы дыстанцыі абавязковы перапынак. Падчас яго жывёлы зноў праходзяць ветэрынарны агляд і набіраюцца сілы. Дарэчы, гэта таксама частка спаборніцтваў. Таму падрыхтаваць гадаванца да наступнага этапа трэба максімальна хутка.

Ветэрынары ўважліва ацэньваюць асноўныя паказчыкі фізічнага стану жывёліны – пульс, сардэчны рытм і ход. Калі адзін з іх не ў норме, спартыўны тандэм завяршае гонку.

Вольга Гробер, ветэрынарны дэлегат Міжнароднай федэрацыі коннага спорту: “Конь павінен быць прыдатны да старту, ён не павінен быць стомленым. У яго павінна быць дастаткова матывацыі, каб прадоўжыць рух. Гэта ж прабегі, тут забароненыя любыя спосабы пануквання, плёткі і шпоры. Конь павінен бегчы сам”.

Арабская, тракененская, беларуская запражная. У турніры ўдзельнічаюць коні розных парод. Для Паферы гэты старт стаў першым у спартыўнай кар'еры.

Такія конныя марафоны ладзяць у сталічным рэгіёне некалькі разоў на год. Колькасць і геаграфія ўдзельнікаў пастаянна расце. Дарэчы, узроставых абмежаванняў для коннікаў няма. Таму для аматараў гэта магчымасць праявіць сябе, а для прафесіяналаў – добрая падрыхтоўка да міжнародных турніраў.