Расклад новага сезона ў КХЛ. Мінскае "Дынама" у рэгулярным сезоне правядзе 62 матчы

11 июля 2019

Сёння ж стаў вядомы расклад новага сезона ў КХЛ. Мінскае "Дынама" ў рэгулярным сезоне правядзе 62 матчы. Першы адбудзецца 2 верасня ў сталіцы супраць "Нафтахіміка". Скончыцца рэгулярка для "зубраў" 27 лютага гульнёй з маскоўскімі аднаклубнікамі, таксама на хатнім лёдзе.