Прамую трансляцыю этапу Кубка свету па біятлоне глядзіце на "Беларусь 2"

2 декабря 2015

Этап Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе працягваецца сёння індывідуальнай гонкай, старт якой даюць у гэтыя хвіліны. Беларусь прадстаўлена чатырма спартсменамі: Уладзімір Чапелін пойдзе на трасу 18-м, Юрый Лядаў - 27-м, Дзмітрый Дзюжаў - 79-м, Сяргей Бачарнікаў - 96-м. Тэлеканал "Беларусь 2" пачаў прамую трансляцыю ў 19:10.