Прафесійнае байцоўскае шоу "Васьміног"

21 сентября 2015

Буйны спартыўны турнір прайшоў учора пад Мінскам. За 6 гадоў прафесійнае байцоўскае шоу "Васьміног" стала традыцыйным. На рынгу сустрэліся ўдзельнікі з усёй Беларусі. Адкрылі турнір падлеткі, працягнулі дзяўчаты, а завяршалі прафесіяналы, сярод якіх чэмпіёны свету і Еўропы. Месца на рынгу знайшлося і гледачам: у праекце "Душа-хлопец" маглі ўдзельнічаць і госці турніру. Асаблівасцю шоу стаў унікальны бой паміж дзвюма школамі баявых мастацтваў паводле правіл ММА.

За байцоўскім турнірам "Васьміног" назіраюць прадстаўнікі Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага бокса і прамоўтары. Гэта добрая пляцоўка для пераходу з аматараў у прафесіяналы.