Працягваецца кароткая праграма ў мужчынскім адзіночным катанні. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5"

24 января 2019

У гэтыя хвіліны на лёдзе "Мінск-Арэны", дзе праходзіць чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні,   працягваецца кароткая праграма ў мужчынскім адзіночным катанні. Прамую трансляцыю кантынентальнага форуму ў поўным аб'ёме вядзе "Беларусь 5". Адзіны прадстаўнік Беларусі   - Якаў Зянько - за свой пракат зарабіў 56,38 бала і займае прамежкавае 13 месца. Нагадаем, у адвольную праграму адбяруцца 24 лепшыя фігурысты. Сёння вечарам першыя медалі разыграюць спартыўныя пары. Дарэчы, прамая трансляцыя адвольнай праграмы пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.