Перадвыбарны запал у ЗША абвастрыўся да мяжы

3 июня 2016

Мільярдэр Дональд Трамп заявіў, што Хілары Клінтан, яго галоўны апанент, павінна сядзець у турме за парушэнне федэральнага закона. Размова пра скандал са службовай перапіскай Клінтан. Летась стала вядома, што палітык адпраўляла паведамленні (у тым ліку сакрэтныя дакументы) з асабістай электроннай скрыні, а не праз абароненыя ўрадавыя сістэмы. Напярэдадні Клінтан заявіла, што абранне Трампа прэзідэнтам выкліча свята ў Маскве і Пекіне. Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе. Афіцыйна кандыдаты ад дзвюх найбуйнейшых партый будуць вядомыя ў ліпені.