Прэзідэнт Беларусі ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця матча Еўропа - ЗША на стадыёне "Дынама"

9 сентября 2019

Такія маштабныя спартыўныя падзеі, як лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША,  здольныя пазітыўна ўплываць і на палітычную сітуацыю ў свеце.

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў  падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтва двух кантынентаў  на стадыёне "Дынама".  Адзначым, што гэта першае такое  спаборніцтва за ўсю гісторыю лёгкаатлетычных федэрацый. 

Супрацьстаянне Еўропа - ЗША на "Дынама" - па-сапраўднаму  гістарычны момант. Шматлікія са  спартсменаў разглядаюць такое выступленне як добрую магчымасць падрыхтавацца да чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, а вось маладыя атлеты  настроены гучна заявіць аб сабе на вачах у лепшых з лепшых.