Прэсбол: БАТЭ дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў клуб Сяргея Верамко

24 мая 2016

Барысаўскі БАТЭ дасягнуў вуснай дамоўленасці аб пераходзе ў клуб варатара Сяргея Верамко. Беларус цяперашні сезон завяршаў у грэчаскім "Левадыякосе". Чэмпіён Беларусі шукае галкіпера, бо высокая імавернасць пераходу Сяргея Чэрніка ў французскі "Нансі".