Прадстаўнікі еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў ацэньваюць турыстычны патэнцыял беларускай сталіцы

12 июля 2018

З нагоды падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў госці ацэньваюць і турыстычны патэнцыял сталіцы! Сёння журналісты, прадстаўнікі прэс-службаў і нацыянальных алімпійскіх камітэтаў з Венгрыі, Чэхіі, Славакіі - гасцей больш за тры дзясяткі - падчас аўтобусных і пешаходных экскурсій ўбачылі гістарычную частку горада. Прагуляліся ўздоўж Свіслачы, Траецкага прадмесця, ля Чырвонага касцёла. А напярэдадні наведалі Палац спорту, "Мінск-Арэну" і, зразумела, стадыён "Дынама".

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні стартуюць у чэрвені наступнага года ў Мінску. Усяго разыграюць 201 камплект узнагарод. У 10 відах вызначацца яшчэ і ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій.