Апошнія пуцёўкі ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету атрымалі Швецыя і Англія

4 июля 2018

Вызначылася апошняя пара чвэрцьфіналістаў на чэмпіянаце свету па футболе. Швецыя ў стартавым раўндзе плэй-оф сустракалася са Швейцарыяй. У першым тайме балельшчыкі забітых галоў не ўбачылі, а ў другой палове адзіны мяч правялі шведы на 66-ай хвіліне. Дакладны ўдар Эміля Форсберга вывеў скандынаваў у наступны раўнд - 1:0.

А Калумбія выратавалася на 93-яй хвіліне. На дакладны ўдар Гары Кейна з пенальці адказвае Еры Міна. Лёс супрацьстаяння вырашыўся ў серыі пенальці, дзе еўрапейцы перамаглі паўднёваамерыканцаў 4:3. Далей ідуць англічане. 

Чвэрцьфінал Англія - Швецыя пройдзе 7 ліпеня, у гэты ж дзень Расія згуляе з Харватыяй. Стартуе ж 1/4 фіналу 6 чысла супрацьстаяннем Уругвай - Францыя. У вячэрняй праграме сустрэча Бразілія - Бельгія.

Нагадаем, агляды ўсіх матчаў мундыялю глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.