Паядынак Арына Сабаленка - Леся Цурэнка заўтра на тэлеканале "Беларусь 5"

10 января 2018

І яшчэ прыемная навіна з свету спорту. Арына Сабаленка - у чвэрцьфінале турніру ў Хобарце. Беларуская тэнісістка ў двух сэтах адолела 35-ю ракетку свету Чжан Шуай - 7:6, 6:4. Матч спартсменак пачаўся раней, чым было запланавана, з-за адмены іншага паядынку.

Пуцёўку ў паўфінал Сабаленка разыграе з украінкай Лесяй Цурэнкай. Беларуска займае 69 месца ў сусветным рэйтынгу, яе суперніца - на 43-й пазіцыі. Раней у афіцыйных матчах тэнісісткі адна з адной не гулялі. Заўтра паядынак Сабаленка - Цурэнка пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак - у 8:00.