Перамогі нашых спартсменаў - магутная аб'яднальная сіла для ўсіх беларусаў

22 декабря 2018

Варта адзначыць, што заняткі спортам апошні час прывабліваюць усё больш жыхароў нашай краіны. Ад фітнесу і бегу да катання на каньках або лыжах. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны мог паспрабаваць сябе ў любым відзе. Развіццю спартыўнай галіны надаецца вялікая ўвага. Бо гэта здароўе нацыі. Тое, што заўсёды можна знайсці час на заняткі спортам нават у самым шчыльным графіку, сваім прыкладам паказвае і Кіраўнік дзяржавы. А перамогі нашых спартсменаў, з аднаго боку, - магутная аб'яднальная сіла для ўсіх беларусаў. З другога - тая самая спартыўная дыпламатыя, бо падчас трыумфу беларускі гімн гучыць на ўвесь свет. Менавіта пра спорт чарговы ролік Агенцтва тэленавін з цыкла, прысвечанага вынікам адыходзячага года.