Фінал Нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь" адбудзецца заўтра ў Палацы спорту

18 июня 2016

Імя самай прыгожай дзяўчыны Беларусі назавуць ужо заўтра. Фінал Нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь" адбудзецца ў Палацы спорту. За галоўны тытул будуць змагацца 26 прыгажунь. Пераможніц вызначаць у шасці намінацыях. Удзельніцы паўстануць перад гледачамі ў сукенках з натуральнага лёну (ад беларускіх дызайнераў), а таксама ў вячэрніх уборах, купальніках і ў нацыянальных гістарычных касцюмах. Лепшая з дзяўчат падставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе "Міс свету".