Перамога дзеда – мая перамога

8 мая 2015

Спартыўныя спаборніцтвы з такой назвай прайшлі паміж школамі, гімназіямі і ліцэямі Савецкага раёна. Спартакіяда была арганізаваная раённай адміністрацыяй ў рамках серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай. Перад тым як трапіць у фінальную частку спаборніцтваў, у школах прайшлі адборачныя этапы, па выніках якіх былі сфарміраваныя зборныя каманды.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі агульнакаманднага заліку сталі вучні сярэдняй школы №27.