3 студзеня стартуе Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

1 января 2019

Новы год пачнецца з хакея. Па добрай традыцыі 3 студзеня юбілейны, пятнаццаты раз, стартуе Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Сёлета за ганаровы трафей пазмагаюцца 12 каманд. Адметна, што выступіць зборная Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту. На лёд "Чыжоўка-Арэны" выйдуць вядомыя гульцы з энхаэлаўскім вопытам. На папярэдняй стадыі спаборніцтваў удзельнікі будуць падзелены на чатыры групы па тры зборныя. Пераможцы сваіх пулаў выйдуць у паўфінал турніру.

І ўжо сёння першыя хакеісты прыляцелі ў Беларусь. Каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў разлічвае як мінімум паўтарыць дасягненне гадавой даўнасці - узяць бронзу. Адзначым, зборная выступае на турніры ўжо пяты раз дзякуючы дружалюбным адносінам паміж Прэзідэнцкім спартыўным клубам і клубам Абу-Дабі па лядовых відах спорту.

Стартуе неафіцыйны чэмпіянат свету сярод аматараў 3 студзеня. У першым матчы ў 12:30 на малой "Чыжоўка-Арэне" пазмагаюцца Славакія і Швейцарыя. Паралельна на вялікай арэне пройдзе гульня паміж камандамі ААЭ і Балкан. Пасля цырымоніі адкрыцця фіны праэкзаменуюць немцаў. А 7-й гадзіне вечара дзеючы пераможца турніру - зборная Беларусі - сустрэнецца з камандай Міжнароднай федэрацыі хакея. Адзначым, што паралельна з Калядным турнірам пройдуць і фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе.