Плэй-оф міжнароднага дзіцячага турніру па хакеі World Selects стартуе ў Мінску

26 апреля 2019

Развязка ўсё бліжэй. У Мінску сёння стартуе плэй-оф міжнароднага дзіцячага турніру па хакеі World Selects. За ўзнагароды спаборніцтваў змагаюцца гульцы 2006 года нараджэння. Сапернікі - прадстаўнікі Чэхіі, Швецыі, Фінляндыі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Расіі і Казахстана. Першы чвэрцьфінал стартуе ўжо ў 8:15 ў "Алімпік Парку".  "Юнацтва" сустрэнецца з калектывам з Чэхіі, а ў 12:45 тут  жа  супрацьстаянне "Нёмана" з расійскім клубам. "Дынама" а палове на першую на малой пляцоўцы Палаца спорту пазмагаецца з аднагодкамі  са Швецыі.

Адзначым, што летась сярод камандаў, складзеных з хакеістаў 2004  года нараджэння,  роўных не было дынамаўцам. Хто возьме тытул на гэты раз, стане вядома ўжо заўтра. Спачатку пройдуць паўфіналы, затым вырашальная гульня.