Полымя II Еўрапейскіх гульняў завяршае падарожжа па Віцебскай вобласці

29 мая 2019

Апошні горад на шляху агню ў паўночным рэгіёне Беларусі - Орша. Жыхары Оршы апладысментамі віталі сёння факеланосцаў уздоўж усяго маршруту эстафеты. Яна пачалася ад будынка Езуіцкага калегіума і завяршылася ля Лядовай арэны. Сярод тых, хто нёс агонь II Еўрапейскіх гульняў, - член паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні Аляксей Талай, чэмпіён Еўропы па класічных шахматах ва ўзросце да 8 гадоў Міхей Навуменка, уладальніца сярэбранага медаля Х моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельнікаў СНД 2015 года Алена Клімовіч. "Полымя міру" пабывала і на прадпрыемствах, якія з'яўляюцца брэндам свайго рэгіёна: гэта Аршанскі льнокамбінат і аршанскі чыгуначны вузел. Ужо заўтра агонь II Еўрапейскіх гульняў будуць сустракаць жыхары Магілёўскай вобласці.