У Бруселі праходзіць Міжнародная донарская канферэнцыя

24 апреля 2018

Cловы Прэзідэнта аб захаванні бяспекі гучаць асабліва актуальна на фоне сітуацыі ў Сірыі, аб якой Аляксандр Лукашэнка таксама нямала гаварыў у Авальнай зале.

Сёння ў Бруселі праходзіць Міжнародная донарская канферэнцыя, на якую з'ехаліся прадстаўнікі больш як 85 краін і арганізацый, каб сабраць сродкі для дапамогі сірыйскаму насельніцтву і бежанцам.

Толькі паводле самых сціплых ацэнак, для аднаўлення пасля вайны Сірыі спатрэбіцца 200-300 мільярдаў долараў. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН у Сірыі Джэйкаб Керн: "Канфлікт у Сірыі не з'яўляецца канфліктам сірыйцаў, гэта гуманітарны крызіс, і ўсе, у каго ёсць сумленне, дапамогуць "...

У сваю чаргу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні не выключае, што ваенная эскалацыя ў Сірыі можа ўзмацніцца.