Першы тайм матча Англія - Харватыя падыходзіць да канца. Лік - 1:0

11 июля 2018

Увага спартыўных балельшчыкаў з усяго свету прыкавана да Расіі. Хто стане сапернікам Францыі ў фінале чэмпіянату свету па футболе? Гэта пытанне вырашыць матч, які прама зараз ідзе на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве. "Англія-Харватыя". Падыходзіць да завяршэння першы тайм. Лік 1:0 у карысць англічан. Нагадаем, агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на ютуб-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках. Футбольныя тэлетрансляцыі на каналах галоўнага медыяхолдынга ўжо паглядзелі больш як 2 мільёнаў 60 тысяч чалавек. Анлайн-праглядаў на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by 4,5 мільёна. Галоўная інтрыга чэмпіянату вырашыцца 15 ліпеня. Фінал убачаць тэлегледачы "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі 17:45.