Першы матч БАТЭ на новым стадыёне Барысаў-Арэна

6 мая 2014

Урачыстае ж адкрыццё арэны адбылося некалькі дзён таму і на першы матч не трапілі ўсе ахвочыя, хаця арэна і ўмяшчае больш за 13 тысяч балельшчыкаў. Дарэчы, тут могуць праходзіць не толькі дамашнія, але і міжнародныя матчы - стадыён адпавядае ўсім патрабаванням.


Антаніна Станкевіч ацаніла новую арэну.


13 тысяч балельшчыкаў адначасова (менавіта столькі ўмяшчае новы стадыён Барысаў-Арэна) могуць цяпер скандзіраваць назву сваёй любімай каманды. Нарэшце ў лепшых футбалістаў краіны з'явіўся свой дамашні стадыён. А дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць.


Новы стадыён адпавядае ўсім міжнародным стандартам: газон з падагрэвам, новыя утульныя трыбуны, два вялікія экраны і моцны стэрэагук - усе прадугледжана праектам. Асаблівая ўвага бяспецы. За ёй пільна сочыць начальнік службы бяспекі. На некалькіх дзясятках манітораў стадыён перад ім як на далоні.


Паклапаціліся не толькі пра футбалістаў і балельшчыкаў. Ёсць утульнае памяшканне і для журналістаў. Бясплатны Wi-Fi і тэлетрансляцыі дазваляюць перадаваць матэрыялы ў рэдакцыі адразу падчас матчаў. Для балельшчыкаў з дзецьмі абсталявалі спецыяльны забаўны гарадок з настольнымі гульнямі і фітабарам. За дзецьмі будуць назіраць вопытныя выхавальнікі.


Першую гульню на дамашнім стадыёне лепшая каманда краіны - БАТЭ - правядзе ўжо ў найбліжэйшую суботу. Але прымаць тут можна будзе і міжнародныя матчы з удзелам сусветна вядомых клубаў. Акрамя таго, летам тут плануюць праводзіць канцэрты.