Першае золата беларусаў на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

27 ноября 2015

У беларусаў - першая ўзнагарода на планетарным форуме па цяжкай атлетыцы ў Х'юстане. Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету ў катэгорыі да 94 кілаграмаў. Вынік беларуса ў суме дваябор'я - 405 кілаграмаў. З высокай узнагародай спартсмена павiншаваў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. За крок ад п'едэстала спыніўся Аляксандр Венскель, які выступаў у гэтай жа вазе. У жанчын у катэгорыі да 69 Дзіна Сазанавец заняла 7 месца, яе партнёр па камандзе Марына Шкерманкова стала 9-ай.