Мінск і Ханой арганізуюць зборку нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ

21 февраля 2019

Нюансы будучага праекта сёння абмеркавалі ў парламенце: спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі Фам Хаем. Вытворчасць плануюць запусціць у Ханоі. Гэта не першы сумесны праект па лініі машынабудавання: у высокай ступені гатоўнасці завод "МАЗ-Азія".

Партнёры разлічваюць, што яго ўвядуць у строй у другой палове года. Перспектыўная для дзвюх краін і сфера сельскай гаспадаркі. На тэрыторыі В'етнама з'явіцца сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы малака.