Першая ўзнагарода беларускай каманды на зімовых Паралімпійскіх гульнях

8 марта 2014

Прыемная навіна з Сочы. Васіль Шаптэбой заваяваў першую ўзнагароду для беларускай каманды на цяперашніх зімовых Паралімпійскіх гульнях. Ён стаў бронзавым прызёрам у мужчынскай біятлоннай гонцы на 7,5 кіламетраў сярод спартсменаў з парушэннем зроку. І такім чынам, зараз Беларусь увайшла ў лік 12 краін, спартсмены якіх ужо маюць узнагароды Паралімпіяды ў Сочы.