Паралімпіец Ігар Бокі заваяваў дзве залатыя ўзнагароды ў Дубліне на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод слабавідушчых

15 августа 2018

Прыемная спартыўная навіна. Паралімпіец Ігар Бокі заваяваў дзве залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод слабавідушчых, які стартаваў у Дубліне. На адной са сваіх каронных дыстанцыях - 100 м батэрфляем - беларус заняў першае месца. На дыстанцыі 100 м брасам Ігар Бокі перамог таксама ўпэўнена. Серабро яшчэ ў аднаго беларуса - Уладзіміра Ізотава. Залатую ўзнагароду ў плаванні 50 м вольным стылем заваяваў таксама наш Рыгор Зудзілаў. Бронза ёсць і ў актыве суайчынніцы Аляксандры Свадкоўскай.