Арганізатары Токіа-2020 вернуць грошы за білеты на марафон

12 февраля 2020
Спартсменаў усцерагуць, а вось шматлікім балельшчыкам не пашанцавала. Арганізатары Алімпіяды ў Японіі аб'явілі аб вяртанні грошай за білеты на марафон. Спаборніцтвы ў гэтай дысцыпліне лёгкай атлетыкі перанеслі больш чым на 800 кіламетраў на поўнач ад Токіа - у Сапара. Прычына - занадта вялікая верагоднасць спякоты ў пачатку жніўня. Назіраць за бегунамі можна было і бясплатна на вуліцах горада, але ўбачыць фініш на алімпійскім стадыёне - толькі па квітках. Жаночы марафон пройдзе 8 жніўня. 9-га - у дзень закрыцця Алімпіяды - 42 кіламетры пабягуць мужчыны.