Вызначыліся чэмпіёны Беларусі па тэнісе

18 января 2020
Шалімар Тальбі і Аляксандр Буліцкі - пераможцы адкрытага чэмпіянату Беларусі па тэнісе ў адзіночных разрадах. Тальбі за трафей змагалася з Ангелінай Калітой і ў выніку была мацнейшай у двух сэтах, 6:1, 7:6. Буліцкі ў сустрэчы за тытул упэўнена перайграў Сяргея Фаміна з Узбекістана, 6:2, 6:3. Бронзавымі прызёрамі першынства сталі Дзяніс Жарын і Юлія Гатоўка.