Алімпіяда-2020. Тур па вёсцы спартсменаў

29 января 2020
"Алімпіяда-2020" у Токіа стане самай экалагічнай за ўсю гісторыю правядзення Гульняў. За 176 дзён да старту арганізатары прадэманстравалі грамадскасці Вёску атлетаў, дзе пройдзе цырымонія прывітання каманд. На аб'екце будуць працаваць універсальны магазін, кафэ і медыяцэнтр. "Віладж Плаза" будуюць з драўніны, якую прывезлі з 62 муніцыпалітэтаў Японіі. Пасля завяршэння галоўнага старту чатырохгоддзя яго разбяруць, драўніну вернуць назад для наступнай перапрацоўкі.