Вольга Гаварцова выйшла ў 1/4 турніру ў Тайбэі

16 ноября 2016

Вольга Гаварцова выйшла ў 1/4 турніру ў Тайбэі з прызавым фондам 125 тысяч долараў. У матчы другога круга беларуска абгуляла амерыканку Джулію Босеруп - 5:7, 7:6, 7:5. Адзначым, акрамя адзіночкі, Гаварцова выступае на спаборніцтвах і ў парным разрадзе з расіянкай Яўгеніяй Родзінай.

На турніры ў Японіі Яраслаў Шыла таксама прабіўся ў 1/4. Наш суайчыннік у трох сетах перамог гаспадара кортаў Юічы Сугіту - 6:7, 6:4, 6:4.