Вольга Гаварцова ў дуэце з Клаўдыяй Янс сёння згуляе ў чвэрцьфінале ў Страсбургу

21 мая 2014
Вольга Гаварцова ў дуэце з Клаўдыяй Янс з Польшчы сёння згуляе ў чвэрцьфінале парнага разраду на турніры ў Страсбургу. Беларуска-польскаму тандэму будуць супрацьстаяць францужанкі Хесе і Младзенавіч. У адзіночным жа разрадзе Гаварцова спаборніцтвы завяршыла, уступіўшы ў першым раўндзе Ларэн Дэвіс з ЗША - 2:6, 4:6.