Канчатковае рашэнне па месцы правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе будзе прынята ў канцы красавіка

31 марта 2020
Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі Рэнэ Фазель. Таксама будзе аб'яўлена, дзе пройдуць наступныя планетарныя форумы. Сёлета, нагадаем, чэмпіянат свету павінна была прыняць Швейцарыя, але ён быў адменены. На гэты момант у наступным годзе планетарны форум прымуць Беларусь і Латвія.