Каля 4 тысяч спартсменаў змагаюцца ў Мінску за медалі міжнародных гульняў баявых мастацтваў

1 декабря 2017

Каля 4 тысяч спартсменаў з 71 краіны змагаюцца ў Мінску за медалі міжнародных гульняў баявых мастацтваў. Спаборніцтвы праходзяць на 4 пляцоўках і ў 15 відах спорту. Сёння ў 18:30 на "Чыжоўка-Арэне" пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця турніру, а завершацца спаборніцтвы ў нядзелю.