Адзін крок да Сусветнай групы Кубка Дэвіса

10 апреля 2017

Зборная Беларусі па тэнісе выйграе ў сапернікаў з Аўстрыі і выходзіць у плэй-оф за права выступіць сярод лепшых каманд свету. Гэтага поспеху нашы спартсмены дабіліся на кортах сталічнага Палаца тэніса. Нягледзячы на больш высокі рэйтынг апанентаў з Аўстрыі, беларусы праявілі характар і выйгралі ўсе адзіночныя матчы другога круга першай групы Еўра-афрыканскай зоны. Лік па сустрэчах 3:1. Ключавым паядынкам стаў нядзельны паміж Ільёй Івашкам і Геральдам Мельцэрам.

Праз 10 гадоў у зборнай Беларусі з'явіўся шанц выступіць у Сусветнай групе Кубка Дэвіса. Імя саперніка ў ключавым раўндзе стане вядома па выніках жараб'ёўкі, якая пройдзе ў аўторак.