Агляд самых цікавых спартыўных падзей тыдня

20 февраля 2023

Футбольны сезон у Беларусі стартуе ў гэту суботу. На сталічным стадыёне "Дынама-Юні" пройдзе матч за Суперкубак краіны паміж "Гомелем" і салігорскім "Шахцёрам". Квіткі на гульню ўжо паступілі ў продаж. Больш спартыўных падзей - у рубрыцы "Матчбол".

Біятлон зноў у авангардзе спартыўных падзей. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер" напярэдадні прайшоў у спартыўным комплексе "Раўбічы".

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне Антон Смольскі ў пятніцу адкрываў спаборніцтвы. 160 лепшых школьнікаў Беларусі выйшлі ў вырашальны этап турніру. Аднак без перабольшання кожны з іх ужо пераможца. Нагадаем, гэтыя спаборнцітвы праходзяць сярод аматараў, таму школьнікам адчуць антураж старту, які праходзіць на ўзроўні Кубка свету, магчымасць унікальная.

Дарэчы, сёлета спаборнцітвы "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшлі ў юбілейны, 15-ы раз.

Дарэчы, у гэтым сезоне турніру на ўсіх адборачных этапах прынялі ўдзел 20867 юных атлетаў.

Тым часам валейбалісткі "Мінчанкі" згулялі сваю чарговую сустрэчу ў расійскай Суперлізе

На жаль, парадаваць сваіх прыхільнікаў у каманды не атрымалася. У суботу на пляцоўцы спарткомплексу "Уручча" беларускі саступілі "Дынама-Метар" з Чалябінска, 0:3. Гэта паражэнне стала другім запар для сталічнай каманды. Шанцы на плэй-оф застаюцца, аднак трэба хутчэй перамагаць.

На дадзены момант "Мінчанка" займае дзясятае месца ў турнірнай табліцы. Наступны паядынак беларускі правядуць у нядзелю супраць "Енісея" з Краснаярска.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакеем. Вас чакаюць гульні КХЛ, МХЛ і Экстралігі. Паралельна цікавімся біятлонам - адкрытым чэмпіянатам Расіі, які стартуе ў чацвер, а ў суботу сочым за футбольным Суперкубкам Беларусі: "Гомель" згуляе з "Шахцёрам". Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.