Новую пляцоўку для пляжнага футбола ў Мінску пратэсціравалі журналісты, артысты і арганізатары ІІ Еўрапейскіх гульняў

2 августа 2018

Аматарскі турнір аб'яднаў амаль паўсотню чалавек. За тытул спаборнічалі і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Такім чынам у сталіцы далі старт праекту "Яркая каманда". На працягу года будуць праходзіць аматарскія спаборніцтвы, адкрытыя трэніроўкі і майстар-класы. Гэта стане своеасаблівай прэзентацыяй тых відаў спорту, у якіх выступяць спартсмены падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў.

А чатырнаццатага жніўня ў сталіцы пройдзе адкрытая трэніроўка з удзелам вядучых беларускіх спартсменаў.