Мікіта Камароў пакінуў "Віцязь"

12 ноября 2019
Беларускі форвард Мікіта Камароў пакідае падольскі "Віцязь". Для яго цяперашні сезон стаў у Падольску другім. Летась беларус выходзіў на лёд у 47 гульнях, дзе закінуў 4 шайбы і аддаў 5 галявых перадач. У цяперашнім розыгрышы Камароў прыняў удзел толькі ў шасці матчах, у сярэднім праводзіў на лёдзе ледзь больш як 10 хвілін, дзейснымі дзеяннямі не адзначыўся. "Віцязь" жа, дарэчы, ідзе трэцім на "Захадзе".