Настаяцель храма ў вёсцы Вавулічы служэнне Богу сумяшчае з прафесіяй урача

7 января 2024

Перазвон  на свята  Нараджэння Хрыстовага гучаў 7 студзеня па ўсёй Беларусі, як і малітвы аб міры, гармоніі і дабрабыце. Святочную літургію служылі і ў адным з найстаражытных храмаў Беларусі - царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Вавулічы Драгічынскага раёна.

Настаяцель тут іерэй Аляксандр Верамейчык. Бадай, адзіны ў Беларусі святар, які служэнне Богу сумяшчае з прафесіяй урача. Ужо 10 гадоў ён працуе на станцыі хуткай дапамогі. Дзве прафесіі, у якіх адна агульная задача - выратаванне чалавека: духоўнае і фізічнае.

Аб спалучэнні навуковага і цудатворнага расказала Алена Борматава (гл. відэа).