Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па гандболе даведалася, хто будзе яе саперніцамі

22 июля 2014

Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па гандболе сёння даведалася, хто будзе яе саперніцамі па адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2015 года, які пройдзе ў Даніі. Жараб'ёўка праходзіла ў Вене, па яе выніках дружына Томаша Чатэра трапіла ў першую групу, дзе за адзіную пуцёўку ў плей-оф разам з ёй будуць змагацца зборныя Славеніі, Швейцарыі і Грэцыі.