Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі разлічвае на ўзмацненне складу перад чэмпіянатам свету

16 апреля 2013

На наступным тыдні да каманды павінны далучыцца Грабарэнка і Гаўрус, якія завяршылі выступленне за акіянам. Таксама трэнерскі штаб разлічвае на братоў Касціцыных. Не выключана з'яўленне ў складзе галкіпера Андрэя Мезіна.


Ужо зразумела, што дапамагчы зборнай на чэмпіянаце не змогуць Дзямагін, Сцяпанаў, Калюжны, Коваль. Абаронца Дзянісаў пройдзе абследаванне ў Швейцарыі. Таксама не зразумелая сітуацыя з Антонавым.