Нападаючы зборнай Беларусі па хакеі Джэф Плат прадоўжыць кар'еру ў "Аўтамабілісце"

7 мая 2019
Нагадаем, у мінулым сезоне Плат выступаў за фінскі "Ёкерыт", з якім вылецеў у першым раўндзе плэй-оф. Акрамя таго, форвард дапамог зборнай Беларусі заняць другое месца на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне і вярнуцца ў элітны. Плат стаў лепшым бамбардзірам каманды - 3 шайбы і 4 выніковыя перадачы.